Царкавішча (возера, Глыбоцкі раён)

Царкавішча
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 133 м
Даўжыня 3,27 км
Шырыня 0,7 км
Плошча 1,61 км²
Аб’ём 0,00164 км³
Даўжыня берагавой лініі 9,02 км
Найбольшая глыбіня 1,9 м
Гідралогія
Салёнасць 0,17 ‰
Басейн
Упадаюць ручаі, каналы
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Царкавішча (Беларусь)
Царкавішча
Царкавішча
Царкавішча (Віцебская вобласць)
Царкавішча
Царкавішча
Map

Царкаві́шча — возера ў Беларусі ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозаўка.

Плошча паверхні возера 1,61 км², даўжыня 3,27 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Найбольшая глыбіня 1,9 м, сярэдняя — 1 м. Плошча вадазбору 6,6 км². Вадазбор складзены з суглінкаў, нізінны і спадзістахвалісты. Катлавіна Царкавішча рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад Схілы катлавіны вышынёй да 2 метраў, на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе да 8 м. Берагавая лінія ўмерана звілістая, даўжынёй 6,02 км. Берагі нізкія, часткова сплавінныя. Пойма возера забалочаная, шырынёй да 40 метраў. Дно плоскае, пакрытае сапрапелем (таўшчыня слоя да 11 м).
Возера Царкавішча эўтрофнае, цалкам зарастае. Упадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы. На паўночным усходзе выцякае ручай у раку Маргва.

На паўднёва-ўсходнім беразе возера вёска Мосар.

Літаратура[edit | edit source]

  • Рачэўскі А. М. Царкавішча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 266. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
  • Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 13. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. Глубокое: план (руск.). — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.